Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Кубы
Марыя Валодзіна – Vatican News
Пазней палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Даніэль Пача, падсакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас перамоў з Дзяржаўным сакратаром абмяркоўвалася важнасць дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Кубай, 25-годдзе гістарычнага візіту на Кубу Яна Паўла II, а таксама бягучая сітуацыя ў краіне і роля Каталіцкага Касцёла, асабліва ў галіне дабрачыннасці.
У ходзе гутаркі бакі таксама закранулі некаторыя пытанні міжнароднага характару і пацвердзілі прыхільнасць да дзейнасці на карысць агульнага дабра.
Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Мігель Дыяс-Канель Бермудэс уручыў Францішку скульптурную выяву Чытач, вырабленую з срэбра, бронзы і дрэва, а таксама два зборніка кубінскай паэзіі.
Святы Айцец падараваў кубінскаму лідару бронзавую выяву голуба з аліўкавай галінкай, пасланне на Сусветны дзень міра, Дакумент аб агульначалавечым братэрстве, а таксама зборнік Statio Orbis.