Пошук

Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з паўночнай Італіі Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з паўночнай Італіі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа: Ян ХХІІІ і Павел VI сталі святымі дзякуючы сваім караням

“Бог не стварае святых у лабараторыі”, а Ян ХХІІІ і Павел VI сталі імі, дзякуючы “плённай і багатай святасцю зямлі”, на якой раслі, - падкрэсліў 3 чэрвеня 2023 года Святы Айцец.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак прыняў на аўдыенцыі больш за 1000 пілігрымаў, якія прыбылі з Сота-іль-Монтэ-Джаванні-ХХІІІ і Канчэзіа – італьянскіх мястэчак, дзе нарадзіліся два святыя Папы сярэдзіны ХХ стагоддзя – Ян ХХІІІ і Павел VI. Іх візіт у Рым адбыўся з нагоды 60-й гадавіны смерці Анджэла Ранкалі і абрання Джавані Батысты Манціні на Пасад святога Пятра.

Папа падкрэсліў, што “Бог не стварае святых у лабараторыі”, таму Ян ХХІІІ і Павел VI сталі імі дзякуючы “плённай і багатай святасцю зямлі”, на якой раслі. “Яны змаглі стаць вялікімі пастырамі, перш за ўсё таму, што на сваім шляху сустрэлі добрых спадарожнікаў, сведкаў Евангелля, якія дапамаглі ім ўзрасці ў веры і запаліць у іх святло паклікання”, - дадаў ён, заклікаючы сваіх гасцей, цаніць уласныя карані, дзелячыся іх багаццем з іншымі.

Святы Айцец нагадаў, што сёлета адзначаецца 60-годдзе энцыклікі Pacem in terris, у якой Ян ХХІІІ звяртаў увагу на “каштоўнасць міру, заснаванага на справядлівасці, любові, праўдзе, свабодзе і павазе да годнасці людзей і народаў”. Францішак выказаў перакананасць, што гэтым каштоўнасцямі два святыя Папы навучыліся на сваёй роднай зямлі.
 

03 чэрвеня 2023, 13:35