Пацверджаны папскія аўдыенцыі ў бліжэйшыя дні
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
З базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, куды ён прыбыў з клінікі Джэмэлі, каб памаліцца і падзякаваць Маці Божай, Святы Айцец накіраваўся ў сваю ватыканскую рэзідэнцыю, у Дом святой Марты. Картэж уехаў праз Порта дэль Перуджына. Было 10.01. Францішка чакалі журналісты і тэлеаператары. Перад тым, як уехаць на тэрыторыю Ватыкана, Папа выйшаў са свайго белага Fiat 500 і павітаўся з паліцэйскімі.
Па дарозе ў Ватыкан Пантыфік спыніўся для кароткага прыватнага візіту ў доме законніц Istituto Maria Santissima Bambina, якія сабраліся на генеральны капітул.
Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада пацвердзіў удзел Папы ў нядзельнай малітве Анёл Панскі і прыватных аўдыенцыях у бліжэйшыя дні, за выключэннем агульнай аўдыенцыі ў сераду 21 чэрвеня 2023 года, якую адмянілі, як патлумачыў Матэа Бруні, “для забеспячэння выздараўлення Святога Айца пасля аперацыі".