Пантыфік: народ Украіны кожны дзень у маім сэрцы
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане, 29 чэрвеня 2023 года, Францішак выказаў блізкасць украінскаму народу, заклікаючы працягваць маліцца за яго.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Святы Айцец прывітаў членаў грамадскага аб’яднання Pro Loco, па ініцыятыве якога з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, нябесных апекуноў Рыма, побач з плошчай святога Пятра былі створаны вялікія кветкавыя дываны, натхнёныя тэмай міру.
“І гэта ўказвае на тое, каб мы не стамляліся маліцца за мір, асабліва для ўкраінскага народу, які кожны дзень знаходзіцца ў маім сэрцы”, - сказаў Папа, па традыцыі завяршаючы малітоўную сустрэчу асаблівым успамінам пра пакуты Украіны.
29 чэрвеня 2023, 13:43