Папа запрашае духоўна з'яднацца з ім падчас нядзельнай малітвы
Марыя Валодзіна - Vatican News
Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні паведаміў, што
пасляаперацыйнае лячэнне Францішка працягвае ісці належным чынам. Папа больш не карыстаецца кропельніцай і атрымлівае напаўвадкае харчаванне. Тэмпература ў норме, гемадынамічныя параметры стабільныя. Аналізы крыві і рэнтгенаграма органаў грудной клеткі добрыя.
Курс лячэння Святога Айца накіраваны на пазбяганне нагрузкі на брушную сценку, каб дазволіць аптымальна загаіцца імплантаванай пратэзнай сетцы і спрыяць аднаўленню мышачнай тканіны.
Прыслухоўваючыся да парады медыцынскага персаналу і асабістага медыцынскага асістэнта адносна часу, неабходнага для пасляаперацыйнага выздараўлення ў такіх выпадках, 11 чэрвеня Францішак прамовіць нядзельную малітву Анёл Панскі ў прыватнай форме і “з любоўю і ўдзячнасцю” запрашае вернікаў духоўна далучыцца да яго, дзе б яны ні знаходзіліся.