Пошук

Рымская бальніца імя Агасціна Джэмэлі Рымская бальніца імя Агасціна Джэмэлі 

Святы Айцец шпіталізаваны для хірургічнай аперацыі

7 чэрвеня 2023 года Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку імя Агасціна Джэмэлі, дзе яму будзе зроблена хірургічная аперацыя. Папа правядзе ў шпіталі некалькі бліжэйшых дзён.

“Пасля агульнай аўдыенцыі Святы Айцец накіраваўся ва ўніверсітэцкую бальніцу імя Агасціна Джэмеллі, дзе ў другой палове дня пад агульнай анестэзіяй яму будзе праведзена хірургічная аперацыя лапаратаміі і пластыка брушной сценкі пратэзамі”, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду ўдакладніў, што рашэнне адносна неабходнасці аперацыі, прынятае медыкамі, якія дапамагаюць Святому Айцу, было прадыктавана ўшчамленнем пасляаперацыйнай грыжы, якая выклікае перыядычныя, балючыя, субаклюзійныя сіндромы, якія пагаршаюцца.

“Шпіталізацыя ў лячэбнай установе будзе доўжыцца некалькі дзён, каб забяспечыць нармальны пасляаперацыйны працэс і поўнае аднаўлення функцыянальнасці”, - дадаў Бруні.
 

07 чэрвеня 2023, 11:19