Пошук

Відэазварот Папы да моладзі: наперад, убачымся ў Лісабоне!

Францішак скіраваў відэазвароты да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, а таксама да працаўнікоў, якія падрыхтавалі інфраструктуру мерапрыемства.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Да сустрэчы ў Лісабоне засталося 40 дзён, як у Вялікі пост. Я гатовы! У мяне ўжо ёсць усё, што трэба, і я не магу дачакацца, каб паехаць! Некаторыя думаюць, што з-за хваробы я не змагу паехаць, але лекар сказаў, што можна, таму я буду з вамі”, - звярнуўся да маладых удзельнікаў Сусветных дзён моладзі Папа.

“Наперад, моладзь! І не слухайце тых, хто зводзіць жыццё да ідэй. Бедныя. Яны страцілі радасць жыцця і радасць сустрэчы. Маліцеся за іх”, - заахвоціў Святы Айцец, запрашаючы юнакоў і дзяўчат гаварыць “на трох мовах жыцця”: мове галавы, каб думаць, мове сэрца, каб адчуваць, і мове рук, каб рабіць. “Убачымся ў Лісабоне!” - завяршыў свой першы відэазварот Францішак.

У другім відэазвароце Пантыфік падзякаваў за дапамогу і шчодрасць усім тым, хто рэалізаваў інфраструктуру моладзевай сустрэчы. “Я ведаю, што вы гадзінамі працавалі дзеля таго, каб зрабіць усё гэта магчымым. І гэта не яшчэ не ўсё. Самае складанае прыйдзе пазней, калі на працягу СДМ вам прыйдзецца адказваць за парадак, здароўе, харчаванне, чысціню і іншыя неабходныя рэчы. Не вы галоўныя героі СДМ, але вы робіце іх магчымымі. Без вашай працы СДМ былі б немагчымымі. Дзякуй вам за гэта”, - сказаў Папа, назваўшы працаўнікоў насеннем, якое прарастае і дае плады.

Відэазварот Папы да арганізатараў і валанцёраў Сусветных дзён моладзі - 2023
22 чэрвеня 2023, 15:54