Францішак: прафесійны спорт без аматарства губляе запал
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішак спаслаўся на сімволіку клуба. “І калі блакітны колер герба сведчыць аб даверы да абароны Багародзіцы, то крыж Сант'яга – гэта Сцяг Перамогі ў бітве за жыццё. Крыж, нагадваючы пра галісійскую радзіму, звязвае яе з Еўропай, а ў ёй – з усім хрысціянствам, якое з спрадвечных часоў, так даўно, здзяйсняе паломніцтва па слядах першага апостала, які праліў сваю кроў за Хрыста”, - заўважыў Пантыфік.
Ён папрасіў футбалістаў не забывацца пра гэта: “мы так шмат працуем, мы змагаемся, мы хочам быць шчаслівымі, перамагаць, даказваць сваю каштоўнасць, але, занятыя абаронай нашых колераў, мы забываемся пра тое, што яны значаць”.
Папа нагадаў пра важныя якасці, якія дапамагаюць і ў спорце, і ў жыцці: “перамагаць з пакоры, працаваць у камандзе, давяраць не толькі сваім сілам, разумець, што перамога належыць усім”, “шчодра аддаваць сябе, не шкадуючы намаганняў”, ведаць, што “сутыкненне з іншымі камандамі служыць паляпшэнню, навучанню, праверцы сябе і ацэнцы ўсёй гульні”. Ён звярнуў увагу футбалістаў на тое, што гулец іншай каманды – больш чым сапернік, чалавек варты павагі, заўсёды жаданы сябар.
Францішак пажадаў сваім гасцям не губляць пачуцця аматарства, без якога любы спорт, прафесійны таксама, страчвае сэнс, “ён становіцца камерцыйным або проста асептычным, без запалу”. “Калі ласка, захавайце гэту аматарскую містыку. Ніколі не губляйце аматарскага вымярэння”, - папрасіў ён футбалістаў Сельты.