Францішак размаўляў з Білам Клінтанам аб міры
У сераду, 5 ліпеня 2023 года, Пантыфік прыняў у Ватыкане былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча Святога Айца з амерыканскім палітыкам праходзіла сам-насам, а яе тэмай быў мір. Напрыканцы сустрэчы Францішак коратка прывітаў ахову і іншых людзей, якія суправаджаюцьбылога прэзідэнта ў яго падарожжы ў Рым і Еўропу.
Клінтан, які быў 42-м прэзідэнтам ЗША са студзеня 1993 года па студзень 2001 года, наведваў Ватыкан 2 чэрвеня 1994 года, дзе быў прыняты Янам Паўлам ІІ.
06 ліпеня 2023, 15:08