Пошук

Францішак сустрэўся з прэзідэнтам Ганы

22 ліпеня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Ганы Нану Акуфа-Ада, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сустрэча Францішка з лідарам Ганы прайшла ў кабінеце Залы Паўла VI і доўжылася каля 20 хвілін. Пасля аўдыенцыі палітык сустрэўся таксама з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам П’етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Падчас цёплай размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Ганай. Бакі спыніліся на некаторых аспектах палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, асабліва на пытаннях супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і аховы здароўя. Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі пра бягучыя міжнародныя падзеі, асабліва пра праблемы міру ва ўсім свеце і бяспекі ў краінах Заходняй Афрыкі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

22 ліпеня 2023, 12:43