Пошук

Францішак з сям'ёй Асанж Францішак з сям'ёй Асанж  (Vatican Media)

Пантыфік прыняў жонку стваральніка WikiLeaks

Францішак прыняў 30 чэрвеня 2023 года на аўдыенцыі ў Ватыкане жонку стваральніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Яна прыйшла разам з сваёй бліжэйшай сям'ёй.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сацыяльных сетках Стэла Асанж напісала, што ўдзельнікі сустрэчы з Францішкам былі "вельмі кранутыя".

Джуліян Асанж у цяперашні час чакае вынікаў разгляду апеляцыі на рашэнне ўлад Вялікабрытаніі аб яго дэпартацыі ў ЗША. 51-гадовы аўстраліец быў затрыманы брытанскай паліцыяй у 2019 годзе пасля таго, як правёў сем гадоў у пасольстве Эквадора ў Лондане, дзе хаваўся ад экстрадыцыі ў Швецыю. Амаль чатыры гады ён знаходзіўся ў турме Белмарш на ўсходзе Лондана.

У ЗША на Асанж заведзена справа за публікацыю ў 2010 годзе на сайце WikiLeaks больш за 700 тысяч канфідэнцыяльных дакументаў аб ваеннай і дыпламатычнай дзейнасці Злучаных Штатаў, у прыватнасці, у Іраку і Афганістане. За гэта яму пагражаюць дзесяцігоддзі турэмнага зняволення. Яго прыхільнікі лічаць яго "пакутнікам барацьбы за свабоду СМІ".
 

01 ліпеня 2023, 10:18