Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа звярнуўся да карэйцаў у 70-ю гадавіну перамір’я

Францішак заахвоціў жыхароў Карэйскага паўвострава заставацца прарокамі міру. Ён скіраваў кароткае пасланне да старшыні Канферэнцыі Біскупаў Карэі, біскупа Маціяса Ры Ён-Хуна.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

“Ушанаванне 70-годдзя спынення агню азначае не толькі адмову ад баявых дзеянняў, але таксама прапанову светлай будучыні прымірэння, братэрства і трывалай згоды для Карэйскага паўвострава і ўсяго свету”, - заўважыў Папа.

Тэкст прачытаў кардынал Лазарус Ю Хын-Сік, прэфект Дыкастэрыі па справах духавенства падчас Імшы ў сеульскай катэдры, дзе ўжо 30 гадоў штотыднёва цэлебруецца Эўхарыстыя за прымірэнне карэйскага народа. У гэтым жа храме і ў той жа інтэнцыі ў жніўні 2014 года Францішак узначаліў Імшу падчас свайго апостальскага візіту ў Паўднёвую Карэю.

“Я вам духоўна блізкі. Няхай гэты юбілей стане нагодай для біскупаў, духавенства, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў вашай краіны аднавіць свой абавязак будаваць Валадарства Усемагутнага Бога, напоўненае справядлівасцю, мірам і радасцю ў Духу Святым”, - напісаў Пантыфік.

Ён адзначыў, што “шматлікія войны і ўзброеныя канфлікты, якія сёння закранаюць чалавечую сям’ю, а асабліва нашых найбольш уразлівых братоў і сясцёр, трагічна нагадваюць нам аб неабходнасці пастаяннай пільнасці ў абароне і прасоўванні справядлівасці і сяброўскага супрацоўніцтва ў супольнасцях і паміж народамі”.

“Я хацеў бы заахвоціць усіх карэйцаў заставацца прарокамі міру”, - звярнуўся Францішак. Ён нагадаў, што мір заўсёды грунтуецца “на павазе да кожнага чалавека, пашане да закону і агульнага дабра, да даручанага нам стварэння і да маральнага багацця, перададзенага папярэднімі пакаленнямі”.

Перамір'е падчас Карэйскай вайны было падпісана 27 ліпеня 1953 года ў Пханмунджоме.
 

28 ліпеня 2023, 11:24
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031