Пошук

Францішак з біскупам Луіджы Бетацы Францішак з біскупам Луіджы Бетацы 

Спачуванні Папы пасля смерці біскупа Бетацы – удзельніка Сабора

Францішак выказаў свае спачуванні ўсім, хто смуткуе з прычыны смерці італьянскага біскупа Луіджы Бетацы, іерарха, “якога любілі і шанавалі” ў Італіі вельмі многія.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа ўспамінае яго “як вялікага падзвіжніка Евангелля, які вызначаўся блізкасцю да бедных, стаў прароцкім знакам справядлівасці і міру ў асаблівыя перыяды гісторыі Касцёла, а таксама як чалавека дыялогу і арыенціру для шматлікіх дзеячаў грамадскага і палітычнага жыцця” ў Італіі, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам. Удзячны Богу за “бясстрашнага сведку Другога Ватыканскага Сабора”, Францішак просіць Уваскрослага Пана даць яму “вечную ўзнагароду, абяцаную верным слугам”.

У лістападзе біскупу Бетацы павінна было споўніцца 100 гадоў. Іерарх удзельнічаў у Другім Ватыканскім Саборы. Быў пастырам італьянскай Іўрэйскай дыяцэзіі на працягу 33 гадоў і старшынёй руху Pax Christi на працягу 17 гадоў. У Італіі ён вядомы як аўтар шматлікіх публікацый і прыхільнік дыялогу з няверуючымі.
 

18 ліпеня 2023, 15:45