Пошук

Папскі візіт у Партугалію Папскі візіт у Партугалію 

Апостальскае падарожжа ў Партугалію: тэлеграмы палітыкам

Святы Айцец моліцца за народы Італіі, Францыі і Іспаніі, над тэрыторыямі якіх пралятае яго самалёт на шляху ў Партугалію. Аб гэтым ён запэўніў у тэлеграмах, дасланых на імя палітычных лідараў гэтых краін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пралятаючы 2 жніўня 2023 года над Італіяй, Папа даслаў прэзідэнту Серджа Матарэле традыцыйную тэлеграму: “Накіроўваючыся ў Партугалію з нагоды Сусветных дзён моладзі, натхнёны радасцю сустрэчы з маладымі людзьмі з усяго свету, я спадзяюся, што, рухомыя верай і імкненнем сабрацца і паспяшаць, яны пачарпнуць у сустрэчы з Хрыстом сілу і жаданне шукаць ісціну і сэнс жыцця. Упэўнены, што падзяляю гэтую надзею з Вамі, Спадар Прэзідэнт, я з задавальненнем звяртаюся да Вас з маім сардэчным прывітаннем, якое я распаўсюджваю на ўсіх італьянцаў, суправаджаючы яго малітвамі за мір і росквіт”.

У тэлеграме Пантыфіка на імя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона гаворыцца: “Пралятаючы праз паветраную прастору Францыі на шляху ў Партугалію, я дасылаю прывітанне і добрыя пажаданні Вашаму Правасхадзіцельству і Вашым суграмадзянам разам з запэўніваннем у маіх малітвах аб міры і дабрабыце нацыі”.

Пралятаючы над Іспаніяй, Пантыфік даслаў на імя караля Філіпа VI тэлеграму, у якой запэўніў усіх членаў каралеўскай сям'і і народ Іспаніі ў сваім “сардэчным прывітанні”, а таксама ў тым, што будзе “памятаць пра іх у малітвах”. “Я прашу Усемагутнага Бога аб благаслаўленні супакою і радасці для каралеўства”, - гаворыцца ў тэлеграме.

02 жніўня 2023, 09:33