Пошук

Папа падчас візіту ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ Папа падчас візіту ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ 

Францішак даверыў падарожжа ў Манголію апецы Багародзіцы

Святы Айцец здзейсніў традыцыйны чын даручэння апецы Багародзіцы сваёй чарговай замежнай пілігрымкі. 31 жніўня 2023 года ён адправіцца Апостальскае падарожжа ў Манголію.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што ў другой палове дня 30 жніўня Францішак прыехаў з Дома святой Марты ў Ватыкане ў рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, “дзе, згодна са сваім звычаем, спыніўся на малітве перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani, давяраючы Ёй сваё Апостальскае падарожжа ў Манголію”, пасля чаго вярнуўся ў Ватыкан.

Візіт Папы ў Манголію будзе працягвацца да 4 верасня. Ён пройдзе пад дэвізам Супольная надзея. У рамках пілігрымкі Пантыфік сустрэнецца з адной з самых невялікіх па колькасці каталіцкіх супольнасцей у свеце, якая налічвае ўсяго каля 1450 вернікаў, што складае 0,04 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.

Падчас малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 27 жніўня на плошчы святога Пятра, Францішак казаў, што гэта “вельмі жаданы візіт”, які “стане магчымасцю абняць невялікі па колькасці, але напоўнены верай і міласэрнасцю Касцёл”, а таксама “будзе нагодай для блізкай сустрэчы з высакародным, мудрым народам з вялікай рэлігійнай традыцыяй”.
 

31 жніўня 2023, 09:40