Папа: даверым Багародзіцы малітву за мір ва Украіне і іншых частках свету
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла 15 жніўня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў вернікаў працягваць маліцца за мір.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Давайце даверым сёння Марыі Унебаўзятай малітву за мір, ва Украіне і ва ўсіх рэгіёнах, змучаных вайной: іх шмат, на жаль! Грукат зброі заглушае спробы дыялогу; закон сілы пераважае над сілай закону. Давайце не дазволім знеахвоціць сябе, будзем працягваць спадзявацца і маліцца, каб Бог, які кіруе гісторыяй, выслухаў нас”, - заклікаў Святы Айцец.
15 жніўня 2023, 12:36