Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Аўтабіяграфія амерыканскай актывісткі Дораці Дэй з прадмовай Францішка Аўтабіяграфія амерыканскай актывісткі Дораці Дэй з прадмовай Францішка 

Францішак пра актывістку Дораці Дэй і яе служэнне бедным

Святы Айцец напісаў прадмову да аўтабіяграфічнай кнігі амерыканкі Дораці Дэй, ініцыятаркі каталіцкага рабочага руху, журналісткі, пісьменніцы і пацыфісткі, якая прысвяціла сваё жыццё бедным і маргіналізаваным людзям.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кніга пад назвай Я знайшла Бога дзякуючы Яго бедным. Ад атэізму да веры: мой унутраны шлях (Ho trovato Dio attraverso i suoi poveri. Dall’ateismo alla fede: il mio cammino interiore) выйшла ў выдавецтве LEV і з’явіцца ў кнігарнях 22 жніўня 2023 года.

У прадмове да кнігі Папа адзначыў, што жыццё Дораці Дэй (1897-1980) з'яўляецца адным з сведчанняў таго, што Касцёл расце дзякуючы не празелітызму, а прыцягненню. Людзей з Богам збліжаюць не чалавечыя намаганні і хітрыкі, а міласэрнасць, прыгажосць і любоў, якая праяўляецца ў канкрэтных справах і ўчынках.

Пантыфік вылучыў у аўтабіяграфіі Дэй тры аспекта, якія, на яго думку, уяўляюць каштоўнасць і ў наш час: духоўны пошук, Касцёл, служэнне.

Дораці Дэй піша, што прыйшла да Бога не за суцяшэннем у моманты страху і болю, а таму што імкнулася да радасці. Па словах Папы, яе духоўны пошук “можа шмат чаму навучыць нас, захаваць у нас праўдзівы вобраз Бога”.

Што да стаўлення Дораці Дэй да Каталіцкага Касцёла, то, на думку Францішка, яна ўмела бачыць у яго жыцці нязломную сувязь з Богам, нягледзячы на шматлікія і неаднаразовыя падзенні яго прадстаўнікоў. Яна была ўпэўнена ў Боскай прыродзе Касцёла. “Толькі Боская ўстанова магла перажыць здраду Юды, адмаўленне Пятра, грахі многіх вернікаў, якія павінны былі клапаціцца пра бедных", - піша яна, дадаючы, што не стала бы ўскладаць на Касцёл віну за “чалавечыя слабасці, грахі і невуцтва тых, хто займае высокія пасады”, а таксама за “памылкі святароў”. Гэтымі словамі, лічыць Папа, Дораці Дэй прызнае, што Касцёл “мае непасрэднае дачыненне да Бога”, што гэта Яго, Боская, а не чалавечая рэальнасць, з дапамогай якой Ён можа дасягнуць нас.

Усё сваё жыццё Дораці Дэй служыла бліжнім. Барацьба за справядлівасць была для яе спосабам, з дапамогай якога “кожны чалавек можа ажыццявіць мару Бога аб прымірэнні чалавецтва”. Яркая, бескарыслівая любоў з'яўляецца “пробліскам любові Бога да чалавека”, “лепшым, што нам дадзена зведаць у гэтым жыцці”, - лічыла Дэй. На думку Святога Айца, гэта вучыць нас таму, што “вернікі і няверуючыя з'яўляюцца саюзнікамі ў служэнні годнасці кожнага чалавека, калі яны любяць самых апошніх і служаць ім”. Такім чынам, для таго, каб справядлівасць перамагла, служэнне павінна стаць нашым канкрэтным палітычным выбарам. Прыклад Дораці Дэй, якую Папа ўзгадваў у Кангрэсе ЗША падчас апостальскага падарожжа 2015 года, павінен натхняць нас на гэтым цяжкім, але захапляльным шляху.

20 жніўня 2023, 09:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930