Насычаны графік цэлебрацый Святога Айца
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Служба папскіх літургічных цэлебрацый паінфармавала, што 22-23 верасня Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Марсель, падчас якога прадугледжаны малітоўныя сустрэчы і святая Імша, якую будзе цэлебраваць Пантыфік.
30 верасня Папа ўзначаліць правядзенне публічнага кансісторыя ў Ватыкане, падчас якога адбудзецца ўрачыстае ўключэнне ў Калегію кардыналаў новапрызначаных іерархаў. У гэты самы дзень вечарам Святы Айцец прыме ўдзел у экуменічным малітоўным чуванні, арганізаваным Супольнасцю Тэзэ перад пачаткам XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупа.
4 кастрычніка, у свята святога Францішка Асізскага, Пантыфік узначаліць эўхарыстычную цэлебрацыю на плошчы святога Пятра, у якой будуць браць удзел новыя кардыналы. Яна пройдзе з нагоды адкрыцця Сінода Біскупаў. 29 кастрычніка ў базіліцы святога Пятра Папа будзе цэлебраваць літургію з нагоды закрыцця сінадальнага сходу.