Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік: гібель мігрантаў – адкрытая рана чалавецтва

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі Святы Айцец скіраваў заклік у сувязі з чарговай трагедыяй у Міжземным моры, у водах якога 9 жніўня 2023 года загінулі мігранты з Афрыкі.

“Яшчэ адно трагічнае караблекрушэнне адбылося некалькі дзён таму ў Міжземным моры: загінуў 41 чалавек. Я маліўся за іх. І з болем і сорамам трэба сказаць, што з пачатку года ў гэтым моры, спрабуючы дабрацца да Еўропы, загінулі ўжо амаль 2 тысячы мужчын, жанчын і дзяцей. Гэта адкрытая рана нашага чалавецтва. Я падтрымліваю палітычныя і дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на яе вылячэнне ў духу салідарнасці і братэрства, а таксама намаганні усіх тых, хто працуе над прадухіленнем караблекрушэнняў і выратаваннем мігрантаў”, - сказаў Папа.
 

13 жніўня 2023, 13:02