Пошук

Пантыфік размаўляў з Прэзідэнтам Венгрыі пра вайну ва Украіне

25 жніўня 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Каталін Новак, Прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі згадалі Апостальскае падарожжа Францішка ў Будапешт, якое адбылося 28-30 красавіка 2023 года, а затым закранулі некаторыя тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такія як сям’я і хрысціянскія каштоўнасці.

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што падчас візіту абмяркоўвалася вайна ва Украіне, з асаблівай увагай на гуманітарную сітуацыю і намаганні па спыненні канфлікту. Было закранута таксама пытанне свабоды веравызнання і сітуацыі хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў свеце.
 

25 жніўня 2023, 12:44