Пантыфік: толькі любоў гасіць нянавісць
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Толькі любоў гасіць нянавісць, толькі любоў да канца перамагае несправядлівасць. Толькі любоў саступае месца іншаму. Толькі любоў з’яўляецца шляхам да поўнага адзінства паміж намі”, - напісаў Папа ў сацыяльнай сетцы X (былы Twitter).
Польскі францішканін, Максімільян Марыя Кольбэ, быў арыштаваны гестапа ў 1941 годзе і вывезены ў канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц. Там ён дабравольна ахвяраваў сваё жыццё за асуджанага на смерць чалавека, які меў сям’ю. Апынуўшыся ў бункеры смерці, ён правёў там разам з іншымі асуджанымі два тыдні без ежы і піцця. 14 жніўня 1941 года яго, дашчэнту знясіленага, дабілі, увёўшы смяротную ін’екцыю. У 1982 годзе Максімільян Кольбэ быў кананізаваны. Між іншым, ён з’яўляецца нябесным апекуном палітычных зняволеных і вязняў.