Пошук

Прэзідэнт Мадагаскара з візітам у Ватыкане

17 жніўня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі Андры Нірына Радзуэліна, Прэзідэнта Мадагаскара, які затым сустрэўся з мансеньёрам Міраславам Вахоўскім, падсакратаром па адносінах з дзяржавамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце былі высока адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны, а таксама ўклад Каталіцкага Касцёла ў многія сферы мадагаскарскага грамадства.

Бакі абмеркавалі розныя пытанні нацыянальнага і міжнароднага характару, уключаючы вайну ва Украіне і яе глабальныя наступствы, крызісныя сітуацыі на афрыканскім кантыненце і магчымасць прыступіць да распрацоўкі праекта двухбаковага пагаднення, як яшчэ аднаго знаку паважлівага супрацоўніцтва, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

17 жніўня 2023, 12:41