Пошук

Кадр з беатыфікацыі сям'і Ульма. 10.09.2023 Кадр з беатыфікацыі сям'і Ульма. 10.09.2023  (ANSA)

Францішак: сям’я Ульма – промень святла ў цемры вайны

Пасля малітвы Анёл Панскі 10 верасня 2023 года Святы Айцец нагадаў аб беатыфікацыі ў польскай вёсцы Маркова Юзафа і Вікторыі Ульма і іх семярых дзяцей, заахвочваючы наследаваць іх любоў да бліжняга ў патрэбе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Уся сям'я была знішчана нацыстамі 24 сакавіка 1944 года за тое, што давала прытулак некалькім пераследваным яўрэям. Яны супрацьпаставілі нянавісць і насілле, якія характарызавалі той час, евангельскай любові. Няхай гэтая польская сям’я, якая была промнем святла ў цемры Другой сусветнай вайны, будзе для ўсіх нас узорам у імкненні да дабра і служэнні патрабуючым”, - звярнуўся Папа да сабраных на плошчы святога Пятра.

Ён запрасіў вернікаў па прыкладзе сям’і Ульма “адчуць сябе пакліканымі супрацьстаяць сіле зброі моцай міласэрнасці, а рыторыцы гвалту – пастаянствам у малітве”.

“Давайце зробім гэта, перш за ўсё, у дачыненні да вельмі многіх краін, якія пакутуюць ад вайны. Я думаю, што тут нам асабліва варта ўзмацніць малітву за скатаваную Украіну – тут ёсць сцягі Украіны, – якая так пакутуе”, - заклікаў Пантыфік.
 

10 верасня 2023, 12:47