Пошук

Джорджа Напалітана Джорджа Напалітана  (ANSA)

Пантыфік спачувае і моліцца за спачылага Джорджа Напалітана

Папа запэўніў у малітве за памерлага Джорджа Напалітана, прэзідэнта-эмерыта Італьянскай Рэспублікі, які адышоў у вечнасць 22 верасня 2023 года ў 98-гадовым узросце.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Святы Айцец выказвае жывое спачуванне з прычыны смерці сенатара Джорджа Напалітана і раздзяляе жалобу з усім народамі Італіі, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме на імя прэзідэнта Серджа Матарэлы за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Джорджа Напалітана быў “аўтарытэтным дзеячам грамадскага і палітычнага жыцця краіны, які з самаадрачэннем і пачуццём адказнасці шчодра прысвяціў сябе служэнню дзяржаўным інстытутам”, а таксама актыўным прыхільнікам “умацавання адносін узаемнага сяброўства і эфектыўнага супрацоўніцтва паміж Італіяй і Святым Пасадам”, - гаворыцца ў тэлеграме. Папа запэўніў прэзідэнта Матарэлу ў сваёй малітве за спачылага, просячы аб нябесным суцяшэнні для “дарагога італьянскага народа”.

Джорджа Напалітана нарадзіўся ў Неапалі 29 чэрвеня 1925 года, займаў пасаду 11-га прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі з 2006 па 2015 год і быў першым кіраўніком дзяржавы, абраным на другі тэрмін у 2013 годзе.

 

23 верасня 2023, 09:56