Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro moderato)
Расклад Падкасты
Украінскія бежанцы ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота Украінскія бежанцы ў Польшчы. Ілюстрацыйнае фота  (Credit Caritas Polonia)

Пантыфік: аказаць евангельскую гасціннасць бежанцам з Украіны

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 27 верасня 2023 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак заклікаў да салідарнасці з украінскімі бежанцамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, Папа нагадаў, што ў мінулую нядзелю адзначаўся Сусветны дзень мігранта і бежанца, дэвізам якога былі словы: Свабодныя выбіраць: міграваць або застацца.

“Памятайце пра вашых братоў і сясцёр з Украіны, якія былі вымушаны пакінуць сваю бацькаўшчыну, ахопленую вайной, і шукаюць дапамогі, прытулку і добразычлівасці ў вашай краіне. Акажыце ім евангельскую гасціннасць”, - заахвоціў Святы Айцец.

Папа звярнуўся таксама да моладзі, хворых і пажылых людзей, а таксама маладажонаў. “Сённяшні літургічны ўспамін святога Вінцэнта дэ Поля нагадвае нам пра цэнтральнае месца любові да бліжняга. Заклікаю кожнага выхоўваць у сабе ўвагу да іншых людзей і адкрытасць на тых, хто мае патрэбу ў вас”, - заклікаў Францішак.
 

27 верасня 2023, 10:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031