Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец абраў тэмы наступных Сусветных дзён моладзі

Святы Айцец абраў тэмы Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў мясцовых Касцёлах у 2023 і 2024 гадах. Святкаванні пройдуць ва ўрачыстасць Хрыста Валадара.

Марыя Валодзіна – Vatican News

38-я Сусветныя дні моладзі ў 2023 годзе пройдуць пад дэвізам Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Тэма 39-х Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў 2024 годзе – Хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца (пар. Іс 40, 31). Аб гэтым паведаміла 26 верасня 2023 года ватыканская Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця.

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі адзначаць пачатак падрыхтоўкі да Моладзевага юбілею – 2025, які пройдзе ў рамках Святога года пад дэвізам Пілігрымы надзеі.

Радасці і надзеі, смутак і трывогі сучасных мужчын і жанчын, асабліва бедных і тых, хто пакутуе, - гэта радасці і надзеі, смутак і трывогі паслядоўнікаў Хрыста, - гаворыцца ў пастырскай канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора Gaudium et spes. Цяпер, як і тады, Касцёл жадае адрадзіць надзею ў свеце. У гэтым ён разлічвае на маладых людзей – галоўных герояў гісторыі і місіянераў радасці, - гаворыцца ў паведамленні.

У апостальскай адгартацыі Christus vivit Францішак назваў Хрыста "надзеяй і самай прыгожай маладосцю гэтага свету". Святы Айцец спадзяецца, што новыя тэмы наступных СДМ дапамогуць моладзі “паглыбіцца ў сэнс хрысціянскай надзеі і з радасцю засведчыць, што Хрыстус жывы”, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця.

26 верасня 2023, 13:02