Пошук

Папа падчас наведвання мемарыялу ў памяць пра ахвяр бамбардзіроўкі Хірасімы ў Японіі Папа падчас наведвання мемарыялу ў памяць пра ахвяр бамбардзіроўкі Хірасімы ў Японіі  (Vatican Media)

Францішак нагадаў пра амаральнасць валодання ядзернай зброяй

Святы Айцец у чарговы раз нагадаў пра амаральнасць і непрадказальнасць валодання ядзернай зброі. Адмысловае кароткае паведамленне ён скіраваў у сацыяльнай сетцы Х.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Валоданне ядзернай зброяй амаральна, таму што, як адзначыў Ян XXIII у Pacem in Terris, “нельга выключаць, што непрадказальная падзея прывядзе ў рух апарат вайны”. Перад абліччам пагрозы ядзернай зброі губляем мы ўсе!”, - папярэдзіў Францішак.

Свой твіт Папа прымеркаваў да Міжнароднага дня барацьбы за поўную ліквідацыі ядзернай зброі, які адзначаецца кожны год 26 верасня. Ён быў устаноўлены ў 2013 годзе па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН. Апостальская Сталіца падтрымлівае намаганні краін, накіраваныя на поўнае ядзернае раззбраенне, заклікаючы будаваць міжнародны парадак не на аснове пагрозы ўзаемнага знішчэння, але на даверы, адкрытасці, дыялогу і салідарнасці. Пра амаральнасць валодання ядзернай зброяй Францішак неаднаразова заяўляў на працягу апошніх некалькіх гадоў.
 

26 верасня 2023, 14:38