Папскі пасланнік сустрэўся з прадстаўніком МЗС Кітая
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што “сустрэча, якая прайшла ў адкрытай і сяброўскай атмасферы, была прысвечана вайне ва Украіне і яе драматычным наступствам”. Падчас перамоў падкрэслівалася “неабходнасць аб’яднання намаганняў для заахвочвання да дыялогу і пошуку шляхоў, якія вядуць да міру”.
Была таксама закранута “праблема харчовай бяспекі з надзеяй, што экспарт збожжавых у бліжэйшы час можа быць гарантаваны, асабліва ў краіны найбольшай рызыкі”.
Візіт арцыбіскупа Балонскага і старшыні Канферэнцыі Біскупаў Італіі ў Кітай стаў чарговым этапам місіі, пажаданай Святым Айцом, каб падтрымаць гуманітарныя ініцыятывы і пошук шляхоў, якія могуць прывесці да справядлівага міру. Ён праходзіць 13-15 верасня 2023 года. 5-6 чэрвеня 2023 года іерарх пабываў у Кіеве, 28-30 чэрвеня – у Маскве, а 17-19 ліпеня – у Вашынгтоне.