Пошук

Папскі самалёт на шляху ў Манголію Папскі самалёт на шляху ў Манголію  (AFP or licensors)

Папскі візіт у Манголію: тэлеграмы палітыкам

Францішак моліцца за народы краін, над тэрыторыямі якіх пралятаў яго самалёт на шляху ў Манголію. Аб гэтым ён запэўніў у тэлеграмах, дасланых на імя палітычных лідараў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пралятаючы 31 жніўня 2023 года над Італіяй, Папа накіраваў прэзідэнту Серджа Матарэле віншавальную тэлеграму: “Пакідаючы Італію, каб здзейсніць першы візіт Біскупа Рыма ў Манголію і сустрэцца з гэтым высакародным народам і невялікай, але рухавай каталіцкай супольнасцю, я жадаю звярнуцца да Вас, Спадар Прэзідэнт, і да ўсіх італьянцаў з маім сардэчным прывітаннем, якое я суправаджаю пажаданнямі плённай прыхільнасці агульнаму дабру і малітвай аб Божай падтрымцы для тых, хто рэалізуе ініцыятывы салідарнасці”.

У асобных тэлеграмах Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве народы Харватыі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Чарнагорыі, Балгарыі, Турцыі, Грузіі, Азербайджана, Казахстана і Кітая. Ён даслаў кіраўнікам і грамадзянам гэтых краін сардэчныя прывітанні, пажадаўшы ім міру, дабрабыту, братэрства і згоды.

У тэлеграме Пантыфіка на імя старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна гаворыцца: “Я дасылаю прывітанне і добрыя пажаданні Вашаму Правасхадзіцельству і народу Кітая, пралятаючы праз паветраную прастору вашай краіны на шляху ў Манголію. Запэўніваючы Вас у маіх малітвах аб дабрабыце нацыі, я прашу аб Божым благаслаўленні адзінства і міру для ўсіх вас”.

01 верасня 2023, 09:51