Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
“Vor deinen Thron tret ich hiermit BWV 668/668a
Расклад Падкасты

Святы Айцец: рэлігіі служаць дабру, гармоніі і надзеі

Рэлігіі павінны быць прыкладам дыялогу і альтруізму ў свеце, які раздзіраюць барацьба і разлады, - адзначыў Францішак на экуменічнай і міжрэлігійнай сустрэчы, якая прайшла 3 верасня 2023 года ў дзяржаўным тэатры ва Улан-Батары.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сваёй прамове Папа параўнаў чалавецтва з супольнасцю качэўнікаў, якія вандруюць па зямлі, скіраваўшы позірк да неба. Зямля і неба нагадваюць пра два асноўных вымярэння чалавечага жыцця: зямное, у якім мы будуем адносіны з людзьмі, і нябеснае, у якім мы шукаем тое, што вышэй за нас.

На думку Францішка, ужо сам факт правядзення гэтай сустрэчы сведчыць аб тым, што рэлігіі валодаюць велізарным патэнцыялам служэння грамадству. Калі б кіраўнікі нацый выбралі шлях сустрэчы і дыялогу, яны б унеслі “вырашальны ўклад у спыненне канфліктаў, якія працягваюць прыносіць пакуты столькім народам”, - адзначыў Святы Айцец.

Мангольскі народ з’яўляецца прыкладам суіснавання прадстаўнікоў розных рэлігійных традыцый на працягу гісторыі. Аб гармоніі і павазе да адрозненняў сведчыць той факт, што ў старажытнай сталіцы Каракаруме дзейнічалі святыні розных канфесій, - зазначыў Папа.

Пантыфік нагадаў пра каштоўнасць альтруізму, якой павінна "вымярацца" кожная рэлігія. Альтруізм стварае гармонію, а там, дзе існуе гармонія, існуе ўзаемаразуменне, росквіт, прыгажосць і чысціня сэрца. У той час як аднабаковае навязванне, фундаменталізм і ідэалагічны прымус руйнуюць братэрства, распальваюць напружанасць і падрываюць мір, - папярэдзіў ён.

Рэлігіям наканавана несці свету гармонію, якой не можа дасягнуць тэхнічны прагрэс, бо ён накіраваны на зямное вымярэнне і рызыкуе забыцца пра неба, для якога мы створаны. Папа назваў удзельнікаў сустрэчы “сціплымі спадчыннікамі старажытных школ мудрасці”, якія могуць узбагаціць чалавецтва, дэзарыентаванае ў сваёй недальнабачнай пагоні за прыбыткам і мірскімі выгодамі.

Азія можа шмат прапанаваць у гэтым кірунку, а Манголія, якая знаходзіцца ў самым сэрцы азіяцкага кантынента, захоўвае вялікую спадчыну мудрасці. Пантыфік звярнуў увагу на дзесяць аспектаў гэтай спадчыны: захаванне традыцый нягледзячы на спакусы спажывальніцтва, павага да старэйшых і продкаў, клопат аб навакольным асяроддзі, каштоўнасць маўчання і ўнутранага жыцця, беражлівасць, гасціннасць, здольнасць супраціўляцца прыхільнасці да рэчаў, салідарнасць, прастата і экзістэнцыяльны прагматызм.

Пантыфік прызнаўся, што, рыхтуючыся да падарожжа, быў зачараваны юртамі. На яго думку, юрта ўяўляе сабой чалавечую прастору: у ёй праходзіць жыццё сям'і, гэта месца сяброўскага суіснавання, сустрэч і дыялогу, а таксама арыенцір для тых, хто заблукаў на шырокіх прасторах Манголіі. Але акрамя чалавечай прасторы, юрта мае і духоўнае вымярэнне – зверху ў яе пранікае прамень, асвятляючы хатні алтар і нагадваючы пра першынства духоўнага жыцця.

Папа нагадаў духоўным лідарам пра вялікую адказнасць: іх паводзіны не павінны супярэчыць вучэнню, становячыся падставай для скандалу. Неабходна пазбягаць “блытаніны паміж верай і гвалтам, святасцю і навязваннем, рэлігійным шляхам і сектанцтвам”, - папярэдзіў Пантыфік.

У плюралістычных грамадствах, якія вераць у дэмакратычныя каштоўнасці, такіх як Манголія, кожная канфесія, якую прызнаюць грамадзянскія ўлады, абавязана і, перш за ўсё, мае права прапаноўваць тое, чым яна з’яўляецца і ў што верыць, з павагай да сумлення іншых і з імкненнем да найбольшага дабра для ўсіх.

Каталіцкі Касцёл мае намер пайсці менавіта па гэтаму шляху, "цвёрда верачы ў экуменічны, міжрэлігійны і культурны дыялог", прапаноўваючы людзям і культурам скарб сваёй веры і захоўваючы стаўленне адкрытасці да таго, што могуць прапанаваць іншыя рэлігійныя традыцыі, - сцвердзіў Святы Айцец.

Паводле Францішка, усе рэлігіі маюць аднолькавую годнасць, а міжрэлігійны дыялог з'яўляецца прыкметай таго, што надзея магчымая. Папа заклікаў удзельнікаў сустрэчы развіваць надзею на тое, што сумесныя намаганні па дыялогу і пабудове лепшага свету не марныя, і што малітва і братэрства з'яўляюцца сведчаннем духоўнасці і сумеснай вандроўцы з позіркам, звернутым да неба.

03 верасня 2023, 08:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031