Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў да міру ў Нагорным Карабаху

Падчас сустрэчы з вернікамі на агульнай аўдыенцыі, якая 20 верасня 2023 года прайшла ў Ватыкане, Францішак заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту ў Нагорным Карабаху і згадаў пра вайну ва Украіне.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Учора я атрымаў трывожныя навіны з Нагорнага Карабаху, на Паўднёвым Каўказе, дзе і без таго крытычная гуманітарная сітуацыя цяпер пагаршаецца чарговымі ўзброенымі сутыкненнямі. Я звяртаюся са сваім шчырым заклікам да ўсіх уцягнутых бакоў і да міжнароднай супольнасці, каб змоўкла зброя і былі прыкладзены ўсе намаганні для пошуку мірных рашэнняў дзеля дабра людзей і павагі чалавечай годнасці”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак заклікаў “трываць з’яднанымі ў блізкасці і малітве за дарагую змучаную Украіну”, а таксама заахвоціў вернікаў памаліцца за былога Прэзідэнта Італіі, 98-гадовага Джорджа Напалітана, стан здароўя якога значна пагоршыўся ў апошнія дні.
 

20 верасня 2023, 10:30