Пошук

Падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра Падчас малітвы Анёл Панскі на плошчы святога Пятра  (Vatican Media)

Францішак заклікаў да міру ў Святой Зямлі і ва Украіне

22 кастрычніка 2023 года пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры ў Святой Зямлі і ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Дарагія браты і сёстры, зноў звяртаюся ў думках да падзей, якія адбываюцца ў Ізраілі і Палесціне. Я вельмі заклапочаны, засмучаны. Малюся і выказваю блізкасць да ўсіх, хто пакутуе: закладнікаў, параненых, ахвяр і іх сваякоў. Думаю пра сур'ёзную гуманітарную сітуацыю ў Газе. Шкадую аб тым, што ў мінулыя дні пад абстрэл трапілі англіканскі шпіталь і грэка-праваслаўны храм. Паўтараю свой заклік да адкрытай прасторы, каб гуманітарная дапамога працягвала паступаць, а закладнікі былі вызвалены. Вайна, любая вайна ў свеце, думаю і пра пакутлівую Украіну, правальная – вайна заўсёды правальная. Гэта разбурэнне чалавечага братэрства. Браты, спыніцеся, спыніцеся”, - сказаў Францішак.

Папа нагадаў, што пятніцу, 27 кастрычніка 2023 года, ён абвясціў Днём посту, малітвы і пакаяння. У гэты вечар у 18.00 у базіліцы святога Пятра адбудзецца гадзіннае набажэнства з яго ўдзелам, падчас якога прагучыць малітва за мір у свеце.
 

22 кастрычніка 2023, 12:55