Францішак: прашу вас, маліцеся за мяне
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Прасіце Пана благаславіць мяне. Вашы малітвы даюць мне сілы і дапамагаюць у распазнаванні і ў суправаджэнні Касцёла, слухаючы Святога Духа. Быць Папам – не значыць згубіць сваю чалавечнасць. Наадварот, кожны дзень мая чалавечнасць узрастае разам са святым і верным народам Божым, бо быць Папам – гэта працэс”, - сказаў Францішак, нагадваючы, што быць пастырам, значыць вучыцца быць больш міласэрным, больш літасцівым і, самае галоўнае, больш цярплівым, як доўгацярплівы наш Айцец, Бог.
“Магу ўявіць, што ўсе Папы на пачатку свайго пантыфікату адчувалі падобнае пачуццё трывогі, страху, якое спазнаюць тыя, хто ўсведамляе, што іх будуць судзіць строга, таму што Пан сур’ёзна спытае з нас, біскупаў, за зробленае. Прашу вас судзіць мяне з дабрынёй. Маліцеся за Папу, кім бы ён ні быў, сёння мая чарга – каб ён атрымліваў падтрымку Святога Духа і быў паслухмяны Яго дапамозе”, – заклікаў Францішак.
“Будзем маліцца за Папу, каб, выконваючы сваю місію, ён працягваў з верай і няспыннай дапамогай Святога Духа суправаджаць статак, давераны яму Езусам. Памаліцеся за мяне ў цішыні. Прашу вас, маліцеся за мяне”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Святы Айцец.