Пошук

Ласла Шоям Ласла Шоям 

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта Венгрыі

Святы Айцец выказаў свае глыбокія спачуванні венгерскаму народу ў сувязі са смерцю былога прэзідэнта краіны Ласла Шояма.

Марыя Валодзіна – Vatican News

"Я шчыра малюся, каб Пан прыняў памерлага ў Свой спакой і дараваў суцяшэнне і надзею ўсім, хто аплаквае яго смерць, асабліва членам яго сям'і", - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя дзеючага прэзідэнта Венгрыі Каталін Новак. "Няхай Бог благаславіць Венгрыю і ўсё яе насельніцтва", - гаворыцца ў тэлеграме.

Ласла Шоям памёр 8 кастрычніка 2023 года ва ўзросце 81 года пасля працяглай хваробы. Ён займаў пасаду прэзідэнта Венгрыі з 2005 па 2010 год. Да гэтага, у перыяд з 1990 па 1998 год, ён быў старшынёй Канстытуцыйнага суда Венгрыі.

10 кастрычніка 2023, 16:45