Пошук

Удзельнікі сустрэчы з Папам на малітве "Анёл Панскі" Удзельнікі сустрэчы з Папам на малітве "Анёл Панскі"  (ANSA)

Францішак: маліцца за мір ва Украіне і Святой Зямлі

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 29 кастрычніка 2023 года, Папа заклікаў працягваць маліцца за мір ва Украіне і Святой Зямлі, а таксама запэўніў у блізкасці людзей, якія пацярпелі ад урагану Оціс у Мексіцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак падзякаваў усім, хто далучыўся да Дня малітвы, посту і пакаяння ў інтэнцыі міру, які 27 кастрычніка праходзіў у Касцёле. “Давайце не будзем здавацца”, - сказаў ён, заклікаючы працягваць маліцца за Украіну, за вырашэнне цяжкай сітуацыі ў Палестыне, Ізраілі і іншых рэгіёнах свету, у якіх ідуць войны. Ён заклікаў забяспечыць доступ гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, неадкладна вызваліць заложнікаў і спыніць агонь, нагадаўшы, што вайна – гэта заўсёды параза.

Пантыфік запэўніў у сваё блізкасці насельніцтва Акапулька ў Мексіцы, якое пацярпела ад магутнага ўрагану. “Я малюся за ахвяр, за іх сем’і, за тых, каму была нанесена цяжкая шкода. Няхай Маці Божая Гвадэлупская падтрымлівае сваіх дзяцей у выпрабаваннях”, - пажадаў Папа.

 

29 кастрычніка 2023, 13:10