Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа: маліцца за Афганістан, Украіну, ахвяр голаду і несправядлівасцi

Дапамагчы народу Афганістана, які пакутуе ад наступстваў землятруса, а таксама разам з Багародзіцай маліцца за людзей, якія пакутуюць ад голаду, несправядлівасці і вайны, - заклікаў Папа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Скіроўваю мае асаблівыя думкі да народу Афганістана, які пакутуе ад наступстваў разбуральнага землятрусу, што ўдарыў па ім, прывёўшы да тысяч ахвяр, сярод якіх шматлікія жанчыны і дзеці, і абяздоленых. Заклікаю ўсіх людзей добрай волі дапамагчы гэтаму народа, які і без таго спазнаў шмат выпрабаванняў, у духу братэрства робячы свой уклад у аблягчэнне болю людзей і патрымку неабходнай адбудовы”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

Францішак звярнуўся да прысутных на плошчы святога Пятра моладзі, хворых і маладажонаў, заклікаючы іх скіраваць думкі да Панны Марыі, якая ў кастрычніку ўшаноўваецца як Каралева Ружанца святога. “Прашу вас, давайце будзем трываць разам з Ёй у малітве за тых, хто пакутуе голаду, несправядлівасці і вайны, асабліва за дарагую і змучаную Украіну”, - заахвоціў вернікаў Біскуп Рыма.
 

11 кастрычніка 2023, 11:05