Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
На месцы падзення аўтобуса ў Венецыі На месцы падзення аўтобуса ў Венецыі  (ANSA)

Францішак запэўніў у малітве за ахвяр дарожнага здарэння ў Венецыі

Пантыфік спачувае ў сувязі з гібеллю людзей у выніку падзення з эстакады ў Венецыі аўтобуса з турыстамі, сярод якіх былі дзеці. У выніку аварыі загінуў 21 чалавек.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак выказаў сваю блізкасць сем’ям ахвяр, запэўніваючы ў асаблівай малітве за загінулых і просячы Бога аб хуткім выздараўленні для параненых. Адмысловую спачувальную тэлеграму ён скіраваў за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя Патрыярха Венецыі Франчэска Маральі.

Дарожнае здарэнне адбылося вечарам 3 кастрычніка 2023 года ў Местрэ, прадмесці Венецыі. Сярод ахвяр трагедыі грамадзяне Украіны, Румыніі, Германіі, Партугаліі, Харватыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Італіі. 15 чалавек былі шпіталізаваны з траўмамі, сярод іх трое дзяцей. Дзесяць з пацярпелых знаходзяцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.
 

06 кастрычніка 2023, 08:35
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728