Пошук

Наступствы тэрарыстычнага нападу на Ізраіль Наступствы тэрарыстычнага нападу на Ізраіль  (AFP or licensors)

Святы Айцец: прашу неадкладна вызваліць заложнікаў

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане, Францішак скіраваў заклік у сувязі з хваляй насілля, якая выбухнула у Святой Зямлі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я працягваю са слязамі і хваляваннем сачыць за тым, што адбываецца ў Ізраілі і Палестыне: шмат людзей загінула, ёсць параненыя. Я малюся за тыя сем’і, для якіх святочны дзень ператварыўся ў дзень жалобы, і прашу неадкладна вызваліць заложнікаў. Тыя, на каго напалі, маюць права абараняцца, але я вельмі занепакоены поўнай аблогай, у якой жывуць палестынцы ў Газе, дзе таксама шмат нявінных ахвяр”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што “тэрарызм і экстрэмізм не спрыяюць вырашэнню канфлікту паміж ізраільцянамі і палестынцамі, але распальваюць нянавісць, гвалт, помсту і толькі прычыняюць пакуты абодвум”. “Блізкаму Усходу патрэбна не вайна, а мір, мір, пабудаваны на дыялогу і мужнасці братэрства”, - дадаў Святы Айцец.
 

11 кастрычніка 2023, 10:28