Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак: кожны дзень прысвячаць час малітве за мір

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая 15 лістапада 2023 года прайшла ў Ватыкане, Францішак заклікаў маліцца за народы, якія пакутуюць ад вайны ў розных частках свету.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Браты і сёстры, давайце памолімся за мір. Асабліва за спакутаваную Украіну, якая шмат церпіць. Таксама за мір у Святой Зямлі – у Палестыне і Ізраілі, і не будзем забываць пра Судан, як вельмі пакутуе. Давайце будзем памятаць пра ўсе месцы, дзе ідзе вайна. Сёння шмат войнаў! Молімся за мір: няхай кожны штодзённа прысвячае крыху часу малітве за мір. Мы прагнем міру”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, Пантыфік нагадаў, што абвяшчэнне Евангелля павінна суправаджацца канкрэтнымі ўчынкамі міласэрнасці. “Давайце ўсе разам памолімся за патрабуючых і бежанцаў са змучанай Украіны”, - заахвоціў ён.

Францішак звярнуў увагу таксама на блізкае заканчэнне літургічнага года ў Касцёле. “Апошнія тыдні літургічнага года запрашаюць нас задумацца над сэнсам хрысціянскай надзеі. У гэтай перспектыве я заклікаю вас заўсёды пазнаваць сэнс і каштоўнасць штодзённага досведу, а таксама выпрабаванняў, памятаючы, што “ўсё служыць на карысць тым, хто любіць Бога” (Рым 8,28), - сказаў Папа.
 

15 лістапада 2023, 10:49