Францішак моліцца за Індзі Грэгары і яе бацькоў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Як паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, “Папа Францішак абдымае сям'ю маленькай Індзі Грэгары, яе тату і маму, моліцца за іх і за яе і звяртаецца ў сваіх думках да ўсіх дзяцей, якія ў гэтыя гадзіны ва ўсім свеце адчуваюць боль або рызыкуюць жыццём з-за хваробы і вайны”.
Васьмімесячная Індзі Грэгары з Вялікабрытаніі пакутуе на рэдкую дэгенератыўную мітахандрыяльную паталогію і знаходзіцца на лячэнні ў Каралеўскім медыцынскім цэнтры ў Нотынгеме. Лекары лічаць яе захворванне невылечным. 10 лістапада 2023 года лонданскі суд падцвердзіў, што працяг інтэнсіўнай тэрапіі не ў яе інтарэсах і пастанавіў адключыць немаўля ад сістэмы жыццезабеспячэння, нягледзячы на тое, што рымская дзіцячая бальніца Bambino Gesù выказала гатоўнасць прыняць яе.