Пошук

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Парагвая

27 лістапада 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Парагвая Санцьяга Пэнью, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце выказвалася задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Парагвай і жаданне іх далейшага ўмацавання. Затым бакі засяродзіліся на праграме новага парагвайскага ўрада па барацьбе з беднасцю”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Акрамя таго, былі закрануты некаторыя тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс, такія як ахова навакольнага асяроддзя, сітуацыя ў краінах рэгіёну і імкненне да міру паміж народамі.
 

27 лістапада 2023, 11:46