Пошук

Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа Наступствы ізраільскага ракетнага абстрэлу сектара Газа 

Пантыфік: ад вайны выігрываюць толькі гандляры зброяй

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 29 лістапада 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец скіраваў заклік у сувязі з вайной на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Прашу вас, давайце не будзем пераставаць маліцца за вырашэнне цяжкай сітуацыі ў Ізраілі і Палестыне”, - заклікаў Папа, выказваючы спадзяванне на тое, “што рэжым спынення агню ў Газе працягнецца, што ўсе заложнікі будуць вызваленыя, і што доступ для неабходнай гуманітарнай дапамогі застанецца адкрытым”.

Францішак распавёў, што звязваўся з каталіцкай парафіяй ў сектары Газа, падкрэсліваючы, што там не хапае вады і хлеба, а пакутуюць самыя звычайныя людзі.

“Не пакутуюць тыя, хто развязвае войны”, - падкрэсліў Святы Айцец, заклікаючы вернікаў маліцца за мір на Блізкім Усходзе, а таксама не забываць пра “дарагі ўкраінскі народ”, які таксама шмат церпіць ад вайны. Пантыфік нагадаў, што вайна заўсёды з’яўляецца паразай, а выігрываюць ад яе выключна гандляры зброяй, якія добра зарабляюць на смерці людзей.
 

29 лістапада 2023, 10:53