Пошук

Асобы з французскай дыяцэзіі Нант, якія ў маладосці сталі ахвярамі злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў Касцёла, на сустрэчы з Францішкам Асобы з французскай дыяцэзіі Нант, якія ў маладосці сталі ахвярамі злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў Касцёла, на сустрэчы з Францішкам 

Пантыфік сустрэўся з асобамі якія сталі ахвярамі злоўжыванняў

28 лістапада 2023 года Францішак сустрэўся ў Доме святой Марты з групай асоб з французскай дыяцэзіі Нант, якія ў маладосці сталі ахвярамі злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў Касцёла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Перад гэтым група правяла двухгадзінную сустрэчу ў сядзібе Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, падчас якой было зачытана і перададзена пасланне Папы.

“Адмаўленне правоў дзяцей праз гвалт і жорсткае абыходжанне – гэта здрада чалавечнасці, якая з'яўляецца дарам Божым", - гаворыцца ў тэксце. Францішак нагадаў, што асобы, да якіх ён скіраваў гэтыя словы, як і “многія іншыя дзеці і ўразлівыя людзі”, перажылі “найвялікшае зло ў месцы, дзе разам са сваімі сем’ямі шукалі праўды і дабра”.

“Я прасіў Камісію выслухаць вас ад майго імя і сабраць вашыя сведчанні, - напісаў Святы Айцец, - каб яны ўмацоўвалі і натхнялі нашы сумесныя дзеянні па выкараненні злоўжыванняў у Касцёле і нашых супольнасцях. Толькі разам мы можам дасягнуць гэтай мэты; калі кожны сваімі дзеяннямі будзе спрыяць разрыву маўчання, якое акружае злоўжыванні”.

Ён дадаў, што “гэта маўчанне можа быць парушана, калі ў самой установе існуе актыўная і паважлівая гатоўнасць выслухаць тое, што кажуць ахвяры і тыя, хто перажыў гвалт”, а гэты “не заўсёды лёгка”.

Папа чарговы раз запэўніў у тым, што Касцёл працягне працу па “ажыццяўленні і пераглядзе мер па абароне непаўналетніх, забеспячэнні стандартаў падрыхтоўкі святароў і законнікаў, гарантаванні бяспекі ў школах”.
 

29 лістапада 2023, 10:08