Святы Айцец: вайна зрабіла больш балючымі раны Галадамора
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Учора змучаная Украіна ўшаноўвала памяць ахвяр Галадамору – генацыду, учыненага савецкім рэжымам, у выніку якога 90 гадоў таму загінулі ад голаду мільёны людзей. Гэтая нясперпная рана замест таго, каб загойвацца, стала яшчэ больш балючай з-за жорсткасці вайны, якая працягвае прычыняць пакуты гэтаму дарагому народу”, - зачытаў словы Папы мансеньёр Паола Брайда, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту.
“Давайце будзем нястомна маліцца за ўсе народы, якія пакутуюць ад вайны, бо малітва – гэта сіла міру, якая разрывае спіраль нянавісці, разрывае кола помствы і адкрывае нечаканыя шляхі да прымірэння”, - дадаў ён.
Францішак заклікаў падзякаваць Богу за перамір’е паміж Ізраілем і Палесцінай і за вызваленне некаторых заложнікаў. “Молімся, каб усе яны як мага хутчёй выйшлі на волю – падумаем пра іх сем’і, – каб больш гуманітарнай дапамогі даходзіла ў Газу, і каб большая стаўка рабілася на дыялог – гэта адзіны шлях, адзіны шлях да міру. Хто не хоча дыялогу, той не хоча міру”, - гаворыцца ў папскім звароце.