Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: змагацца з усімі формамі рабства

Рабства зневажае годнасць чалавека, - гаворыцца ў тэлеграме Францішка з нагоды правядзення ў Рыме мерапрыемства Глабальны індэкс рабства – 2023

Марыя Валодзіна – Vatican News

Сустрэча прайшла 13 лістапада 2023 года ў Доме Пія IV у Ватыкане. Яе ўдзельнікі абмеркавалі ролю веры ў ліквідацыі сучасных формаў рабства, ад прымусовай працы да прымусовага шлюбу, ад крэдытнага рабства да ўсіх форм эксплуатацыі, калі чалавека прымушаюць да чагосьці пагрозамі, гвалтам, прымусам, падманам, злоўжываннем уладай.

У тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара П'етра Параліна, скіраванай на імя кардынала Пітэра Тарксана, канцлера Папскай акадэміі сацыяльных навук, Францішак выказаў задавальненне ў сувязі з ініцыятывай, якая дазваляе паразважаць на тэму рабства – цяжкай сацыяльнай чумы, распаўсюджанай у розных частках свету. Рабства "зневажае чалавечую годнасць", з ім неабходна змагацца ўсімі магчымымі намаганнямі, - сцвердзіў Папа.

У тэлеграме таксама гаворыцца, што Францішак выступае за "аднаўленне ўвагі да каштоўнасцяў свабоды, узаемнай павагі і салідарнасці", якія спрыяюць "ўзмацненню абавязацельстваў па гарантыі і абароне неад'емных правоў кожнага чалавека".

14 лістапада 2023, 12:25