Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondo (Allegretto)
Расклад Падкасты
Лагатып экуменічнай навагодняй сустрэчы ў Любляне Лагатып экуменічнай навагодняй сустрэчы ў Любляне 

Папа да моладзі Тэзэ: будуйце свет слухання, дыялогу, адкрытасці

“Мы жывём у свеце, поўным шуму, дзе каштоўнасці цішыні і слухання душацца. У гэтым кантэксце я запрашаю вас нанова адкрыць для сябе глыбокае вымярэнне слухання”, - звярнуўся Папа да моладзі, якую сабрала ў Любляне экуменічная Супольнасць Тэзэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Слуханне – гэта акт любові. Яно ляжыць у аснове даверу. Без умення слухаць мала што можа расці і развівацца. Выслухванне дае іншаму чалавеку прастору, неабходную яму для існавання. У нас часта складваецца ўражанне, што той, хто гучней за ўсіх крычыць, варты таго, каб яго выслухалі. На жаль, сёння насілле набывае ўсё больш і больш шырокія маштабы. Мы жывём у цяжкія часы, па ўсім свеце ідуць канфлікты і войны, таму што ніхто больш не слухае. Я заклікаю вас адважыцца пабудаваць іншы свет, свет слухання, дыялогу і адкрытасці”, - звярнуўся Францішак праз свайго Дзяржсакратара да ўдзельнікаў навагодняй сустрэчы ў сталіцы Славеніі.

Адзін з выклікаў, з якім павінна сутыкнуцца моладзь, – гэта супрацоўніцтва “на карысць якаснай трансфармацыі жыцця ў грамадстве”. “Ісці разам – азначае перакрыць дарогу маргіналізацыі, замкнёнасці, выключэнню і непрыняццю нейкай катэгорыі людзей. Вы становіцеся будаўнікамі мастоў паміж народамі, культурамі і рэлігіямі для стабільнага і адкрытага свету. Мы павінны абавязацца жыць, як наш Настаўнік і Пан Езус, Які нікога не выключаў са свайго шляху. Укаранёны ў еднасці з Богам, Хрыстус дзяліўся сваім жыццём з тымі, хто прыходзіў да Яго. Ён прызнаваў прысутнасць Бога ў тых, хто знаходзіўся на ўзбочыне грамадства і нават у людзях, якія не належалі да яго народа”, - тлумачыцца ў тэксце.

“Дарагая моладзь, Святы Айцец разлічвае на вас і давярае вам, Касцёл давярае вам. Сваімі словамі і дзеяннямі падайце магутны сігнал нашаму свету, які адхіляе ўразлівых. Увасобце ў рэальнасць свае мары пра каханне, справядлівасць і мір, пачынаючы з сябе. Жывіце сучаснасцю. Не ахвяруйце сваю каштоўную маладосць на алтар ілжывых задавальненняў і павярхоўнасці”, - напісаў кардынал П’етра Паралін ад імя Святога Айца.

46-я Еўрапейская сустрэча, арганізаваная Супольнасцю Тэзэ, сёлета праходзіць у сталіцы Славеніі з 28 снежня 2023 года па 1 студзеня 2024 года на тэму Падарожнічаем разам.
 

28 снежня 2023, 12:19
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930