Папа: дзякую ўсім, хто дапамагае Касцёлу на ўсходзе Еўропы
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Не будзем забываць маліцца пра ўсіх, хто пакутуе ад драмы вайны, асабліва на народы Украіны, Ізраіля і Палесціны. Вайна – гэта заўсёды параза”, - сказаў Папа, нагадваючы, што з вайной губляюць усе, а зарабляюць толькі вытворцы зброі.
Святы Айцец нагадаў таксама, што ў 10 снежня 2023 года ў Польшчы будзе праходзіць Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу ва Усходняй Еўропе. “Дзякую ўсім, хто моліцца і падтрымлівае сваімі ахвярамі Касцёл на гэтых тэрыторыях, асабліва ў змучанай Украіне. Ад усяго сэрца благаслаўляю вас”, - запэўніў Францішак.
Адмысловы Дзень штогадова праходзіць у Польшчы ў другую нядзелю Адвенту па ініцыятыве мясцовага епіскапата. Яго мэтай з’яўляецца духоўная і матэрыяльная падтрымка Каталіцкага Касцёла ва Усходняй Еўропе, Расіі і Цэнтральнай Азіі.