Пошук

Падчас сустрэчы з групай фатографаў, акрэдытаваных пры Зале Друку Святога Пасада (Foto by Katarzyna Artymiak) Падчас сустрэчы з групай фатографаў, акрэдытаваных пры Зале Друку Святога Пасада (Foto by Katarzyna Artymiak) 

Папа сустрэўся з фатографамі, акрэдытаванымі пры Святым Пасадзе

29 снежня 2023 года Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі групу фатографаў, акрэдытаваных пры Зале Друку Святога Пасада. Менавіта дзякуючы іх працы можна сачыць за тым, што адбываецца ў Ватыкане і падчас папскіх паездак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У падарунак Францішак атрымаў кнігу-альбом са сваімі фотаздымкамі Ватыканскія фатографы для Папы Францішка. Прадмову да яе напісаў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні.

Акрамя журналістаў, за дзейнасцю Пантыфіка штодзённа сочаць фатографы, якія працуюць на буйныя сусветныя прэс-агенцтвы і невялікія рэдакцыі, а таксама фрылансеры. Акрамя здымкаў, зробленых асабістымі папскімі фатографамі, менавіта дзякуючы працы гэтых людзей свет даведваецца пра падзеі, звязаныя са Святым Айцом.

“Папа высока ацаніў якасць нашых фотаздымкаў і нашу працу, рэкамендуючы нам працягваць рэалізаваць прафесію з тым жа стараннем і, перш за ўсё, у свабодзе”, - сказаў П'ерпаола Скавуца, удзельнік сустрэчы і адзін з аўтараў альбома.

Францішак, прызнаўся, што ў яго пакоі ёсць фотаздымак, гледзячы на які ён кожны дзень моліцца, на ім – багатая прахожая адварочвае галаву ад беднай жанчыны, якая просіць грошай.

Такія сустрэчы адбываюцца не часта. Мінулая прайшла ў 2002 годзе. Тады Ян Павел ІІ прыняў на прыватнай аўдыенцыі фатографаў, акрэдытаваных пры тагачаснай Папскай радзе па сродках масавай камунікацыі.
 

30 снежня 2023, 09:22