Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа заклікаў святкаваць Раство ў прастаце, без марнавання

Жадаю ўсім шчаслівай нядзелі і вігіліі Божага Нараджэння ў малітве, у цеплыні пачуццяў і ў цвярозасці, - звярнуўся Францішак 24 снежня 2023 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа параіў “не блытаць святкавання з спажывецтвам”. “Мы можам – і як хрысціяне павінны – святкаваць у прастаце, без марнавання, дзелячыся з тымі, каму не хапае неабходных рэчаў ці чалавека побач. Мы блізкія да нашых братоў і сясцёр, якія пакутуюць ад вайны. Давайце не забывацца пра Палесціну, Ізраіль, Украіну. Падумаем таксама пра тых, хто пакутуе ад галечы, голаду і рабства. Няхай Бог, Які прыняў чалавечае сэрца, усяляе чалавечнасць у сэрцы людзей!” - сказаў Святы Айцец.

Ён прывітаў дэлегацыю грамадзян Італіі, якія пражываюць на тэрыторыях, афіцыйна прызнаных моцна забруджанымі, і даўно чакаюць іх рэабілітацыі. “Выказваю салідарнасць з гэтым насельніцтвам і спадзяюся, што яго голас будзе пачуты”, - звярнуўся Пантыфік.

Францішак папрасіў маліцца за яго і пажадаў усім шчаслівых Калядаў.
 

24 снежня 2023, 12:42