Пошук

Наступствы землятрусу ў Кітаі Наступствы землятрусу ў Кітаі 

Святы Айцец моліцца за ахвяр землятрусу ў Кітаі

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 снежня 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец выказаў свае спачуванні ахвярам землятрусу ў Кітаі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Мае думкі скіраваны да ахвяр і параненых у выніку разбуральнага землятрусу, які ў мінулы панядзелак здарыўся ў кітайскіх правінцыях Ганьсу і Цынхай. Я блізкі да церпячага насельніцтва з любоўю і малітвай. Падтрымліваю ратавальныя службы і малюся аб благаслаўленні Усемагутнага Бога для ўсіх, каб яно прынесла суцяшэнне ў пакутах”, - запэўніў Францішак.

У выніку землятрусу на паўночным захадзе Кітая, які адбыўся 18 снежня, загінула больш за сотню чалавек, больш за трыста чалавек атрымалі раненні. Паводле кітайскіх СМІ, у зоне бедства ёсць значныя разбурэнні жылых дамоў, пашкоджаны лініі электраперадачы, парушана сістэма водазабеспячэння, не працуе транспартная інфраструктура.

20 снежня 2023, 11:06